viasna on patreon

Бабруйск: Фотамастацтва пад наглядам ідэолагаў

2013 2013-09-02T15:57:28+0300 2013-09-02T15:57:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sushka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім парку Бабруйска 8 верасня плануецца правесці “Сушку”. Гэта мерапрыемства для фотааматараў, якія чапляюць свае працы з дапамогай прышчэпак на нацягнутыя вяроўкі, а іншыя фатографы ці мінакі могуць забраць сабе ўпадабаныя фота. Фотасушкі - модная з’ява, і праводзяцца ў многіх расійскіх і беларускіх гарадах. У іх няма абмежаванняў, адзінае патрабаванне аўтара ідэі “сушак” Андрэя Кезіна, абмежаваць ад прагляду фотаэротыкі дзяцей.

“Жанр вольны”, - сцвярджаецца ў звароце арганізатара, мясцовай фотамастачкі Кацярыны Сагінадзэ-Какотавай, якая ладзіць сушку разам з адзелам ідэалогіі гарвыканкама. Бабруйчанам таксамараяць не браць з сабой працы эратычнага характару, бо на мерапрыемства прыйдуць непаўнагадовыя гледачы.

Але, у суполцы вконтакте  дадзеныя яшчэ некалькі пунктаў, якія ставяць перад фотамастакамі дадатковы шэраг абмежаванняў. Так, побач з забаронай на порназдымкі і фота, што нясуць прапаганду фашызму, расізму і экстрэмізму, стаіць забарона на працы “апазіцыйнага характару”. Што арганізатары маюць пад гэтым на ўвазе, не зусім зразумела, але, напэўна, гэта прымусіць аўтараў сур’ёзна ўзяцца за самацэнзуру, і прадставіць на суд бабруйчан “кастрыраванае мастацтва”, з аглядкай на ідэолагаў. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства