Суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча
Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргі правабаронцы Уладзіміра Лабковіча на вынесены яму прысуд судом Савецкага раёну Мінска 3 мільёны рублёў штрафу.
Сябры праваабарончага Цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка ў скаргах даводзілі, што Закон "Аб масавых мерапрыемствах” супярэчыць Канстытуцыі і абмяжоўвае правы, прапісаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Скаргу Таццяны Рэвякі суд не задаволіў 27 жніўня, такое ж самае рашэнне было прынята і адносна скаргі Уладзіміра Лабковіча. Пастановы аб прыцягненні да адказнасці праваабаронцаў былі пакінутыя ў сіле.
Нагадаем, 5-га жніўня Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч у цэнтры Мінска раздавалі мінакам паштоўкі з выявай зняволенага старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага. Праз 20 хвілін яны былі аштрафаваныя і дастаўленыя ў аддзяленне РАУС. 6-га жніўня рашэннем суда Савецкага раёну праваабаронцаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці - за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства - і пакаралі штрафам - 3 млн. рублёў кожнага.