Газета "Шахцёр" праігнаравала зварот Віктара Малочкі
Салігорскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка яшчэ 22 ліпеня накіраваў у рэдакцыю газеты “Шахцёр” зварот, у якім прасіў змясціць на старонках газеты інфармацыю пра некаторыя актуальныя гарадскія праблемы. Аднак адказу на зварот, як і надрукаваных артыкулаў ў газеце на ўзнятыя тэмы, ён дагэтуль не дачкаўся.
- Найперш, у сваім звароце я казаў пра канстытуцыйнае права грамадзян на ахову задроўя. У прыватнасці, пра неабходнасць будаўніцтва ў Салігорску новай паліклінікі. Таксама існуе праблема эфектыўнасці расходвання сродкаў пры рэканструкцыі вуліцы Багамолава, - кажа Віктар Малочка. - На жаль, адказу рэдакцыі газеты на свой ліст я так і не атрымаў. Аніякіх матэрыялаў па ўзнятых мною пытаннях на старонках “Шахцёра” таксама не з’явілася.
Актывіст лічыць, што сваім бяздзеяннем рэдакцыя афіцыйнага выканкамаўскага выдання, як мінімум, парушыла закон “Аб зваротах грамадзян”. З гэтай нагоды ў бліжэшы час Віктар Малочка плануе звярнуцца з адпаведнай скаргай у пракуратуру.