viasna on patreon

За бел-чырвона-белы сцяг — 5 сутак арышту

2013 2013-09-02T17:38:00+0300 2013-09-02T16:15:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

30 жніўня ў Менску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы прадпрыймальнік Ілля Дабратвор.

Верагоднай прычынай затрымання актывіста называюць эпізод, калі каля 20 гадзінаў вечара  Ілля праехаў у метро з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам у гонар вызвалення лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча. На станцыі метро «Уручча» Іллю Дабратвора затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

У той жа дзень яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцу Акрэсціна.

2 верасьня адбудзецца суд над прадпрыймальнікам. Падрабязнасьці высвятляюцца.

Ілля Дабратвор з'яўляецца актывістам Руху салідарнасці «Разам» (Чэхія). За ўдзел у акцыях апазіцыі яго падвяргалі штрафам і арыштам.

***

Іллю Дабратвора абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Справу разглядае суддзя Сяргей  Бандарэнка.

Прысуд - 5 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства