viasna on patreon

У дадатак да 3 месяцаў арышту Уладзіміра Яроменку аштрафавалі на мільён рублёў

2013 2013-08-28T12:22:59+0300 2013-08-28T12:22:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Да 1 мільёна рублёў штрафу суддзя Першамайскага суду Менска Сяргей Бандарэнка прысудзіў актывіста  “Маладога фронту” Уладзіміра Яроменку. 28 жніўня ў судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста аб парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду ( ч.2, артыкула 24.12 КаАП РБ).

Нагадаем, што тыдзень таму, 20 жніўня суд Першамайскага р-на г. Мінска асудзіў Уладзіміра Яроменка на 3 месяцы арышту, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правіл прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Гэты прысуд яшчэ не ўступіў ў сілу, паколькі актывіст яго будзе абскарджваць.

Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзіў з нагоды крымінальнага пераследу Уладзіміра Яроменкі заяву, у якой патрабуе спыніць практыку палітычна матываванага пераследу грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх апанентаў дзеючага палітычнага рэжыму,  неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў і зняць усе абмежаванні іх правоў, накладзеныя ў сувязі з іх асуджэннем.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства