viasna on patreon

Віцебскага незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулова выклікалі ў пракуратуру

2013 2013-08-28T10:44:51+0300 2013-08-28T10:44:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shygulou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Жыгулоў

Уладзімір Жыгулоў

Позву ён атрымаў на 3-га верасня і патэлефанаваў у пракуратуру па нумары, указаным на бланку. Але яму адмовіліся тлумачыць непасрэдныя прычыны выкліку.

У позве ж напісана так: “для тлумачэнняў па пытанні парушэння заканадаўства аб СМІ” Уладзімір Жыгулоў мусіць з’явіцца да пракурора аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў П.М.Зайцава.

Незалежны журналіст  мяркуе, што прычын цікаўнасці пракуратуры  можа быць дзве, непасрэдна звязаных паміж сабой. Першая – гэта падрыхтаваныя ім матэрыялы пра віцебскага ўрача Ігара Пастнова, змешчанага на прымусовае псыхіятрычнае лячэнне, санкцыянаванае судом Віцебскага раёну. Газета  “Витебский курьер” неаднаразова змяшчала крытычныя выступы Пастнова, дзе ён казаў пра недахопы працы віцебскіх медычных установаў.

Журналіст Уладзімір Жыгулоў хацеў узяць інтэрв’ю ў галоўурача псіхіятрычнай бальніцы Алены Мартынавай – каб яна абвергла ці пацвердзіла факты, якія сталі аб’ектам крытыкі Ігара Пастнова, урача таго самага шпіталя. Але спадарыня Мартынава, спачатку пагадзіўшыся, усе ж унікнула ад размовы з журналістам, некалькі разоў спаслаўшыся на занятасць. А яе намеснік размаўляць з Жыгуловым адмовіўся, заявіўшы, што “газета “Витебский курьер” не зарэгістраваная”, а журналіст “неакрэдытаваны”. Гэта – другая верагодная прычына выкліку спадара Жыгулова  пракуратуру.

У жніўні 2012 года падчас візіту да таго самага пракурорскага работніка Паўла Зайцава афіцыйнае папярэджанне  наконт супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі атрымала незалежная віцебская журналістка Алена Сцяпанава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства