viasna on patreon

Менгарсуд пакінуў без задавальнення скаргу праваабаронцы Тацяны Равякі

2013 2013-08-27T15:35:17+0300 2013-08-27T15:36:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raviaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тацяна Равяка

Тацяна Равяка

У Менскім гарадскім судзе сёння адбыўся разгляд касацыйнай скаргі правабаронцы Таццяны Равякі на вынесены ёй 6 жніўня прысуд: тры мільёны рублёў штрафу.  Суддзя Аляксей Бычко пакінуў пастанову суда Савецкага раёна Менска без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Таццяна Равяка не надта разлічвала на адмену судовага рашэння, аднак скарысталася магчымасцю у чарговы раз прадэманстраваць абсурднасць і недарэчнасць прысуду.  А разгляд скаргі ў Менгарсудзе праваабаронца расцэньвае, як наступны крок дзеля таго, каб звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Таццяна Рaвяка ў скарзе адзначыла, што закон „Аб масавых мерапрыемствах” супярэчыць Канстытуцыі і абмяжоўвае правы, прапісаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, 5-га жніўня вясноўцы ў знак салідарнасці са зняволеным старшынём ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім раздавалі мінакам Мінска паштоўкі з выявай праваабаронцы. Ахоўнікі ЦУМ звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч былі затрыманыя. Яны былі дастаўленыя ў суд Савецкага раёна, але адпушчаныя ў той жа дзень, паколькі пратаколы былі складзеныя з памылкамі. Працяг працэсу адбыўся на наступны дзень. Рашэннем суда праваабароцы прызнаныя вінаватымі ў парушэнні арт. 23.34 КаАПП і пакараныя штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.

Аналагічная скарга праваабаронцы  Уладзіміра Лабковіча будзе разгледжаная 31 жніўня ў Менскім гарадскім судзе ў 14 гадзін.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства