viasna on patreon

Віцебскія апазіцыйныя актывісты збіраюць подпісы да пракурора

2013 2013-08-27T13:03:35+0300 2013-08-27T13:03:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pastnou-igar-doktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Прадстаўнікі Руху “За свабоду”, прыхільнікі сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, сябры Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” збіраюць подпісы пад калектыўным лістом да пракурора вобласці Генадзя Дысько. Яны просяць вынесці  пратэст на рашэнне суду Віцебскага раёна, які санкцыянаваў прымусовае псіхіятрычнае лячэнне віцебскага ўрача Ігара Пастнова.

Паводле сябра аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Аляксея Гаўруцікава, у адпаведнасці за Законам аб пракуратуры такі пратэст можа быць вынесены або абласным пракурорам, або ягонымі намеснікамі:

"Псіхіятрычнай клініка, дзе з 16 жніўня знаходзіцца Ігар Пастноў, месціцца ў Віцебскім раёне, Віцебскі раённы суд выносіў рашэнне пра прымусовае лячэнне, а санкцыю на змяшчэнне Пастнова ў шпіталь даваў пракурор Віцебскай гарадской пракуратуры. Таму мы звяртаемся вышэй – да пракурора вобласці. Мы пішам, што былі парушаны правы Ігара Пастнова – гэта і права на незалежнае судовае разбіральніцтва, і права на юрыдычную дапамогу. Бо на судовы працэс яго не прывозілі, не было там і ягонага прадстаўніка, адваката. Парушана, на нашу думку, і права на свабоднае выказванне думак і меркаванняў. Бо Пастноў апынуўся ў "псіхушцы" пасля крытычных выступаў на адрас медустановаў вобласці і абласнога кіраўніцтва, уладаў. І да таго яму ўжо не раз адкрыта пагражалі прымусовым псіхіятрычным лячэннем".

Праваабаронца Пётр Іваноў прапанаваў віцебскім партыйным актывістам замовіць шэраг пікетаў на знак салідарнасці з Ігарам Пастновым. Гэтая ідэя зараз прапрацоўваецца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства