viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-08-27T13:00:23+0300 2013-09-03T08:46:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: за што затрымалі журналіста БелаПАН Васіля Сямашку, як змяніліся ўмовы ўтрымання Арцёма Пракапенкі і дзе адбудуцца пікеты супраць расійскіх авіябазаў.

"Падзея тыдня" – арышт актывіста Уладзіміра Яроменка на тры месяцы за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госця рубрыкі - Валянціна Акуліч, яе сын памёр у ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС. Больш за год жанчына звяртаецца ў праваахоўчыя органы, але так і не можа дабіцца праўды.

У музычных паўзах - песні гурта "Дзеці Дзяцей".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства