viasna on patreon

Леанід Аўтухоў звярнуўся да заканадаўцаў не забараняць байкот

2013 2013-08-27T12:46:24+0300 2013-08-27T12:46:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bajkot-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня  Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў накіраваў заяву ў Камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў.

Заява грунтуецца на звестках з дзяржаўных СМІ пра тое, што на чарговай сесіі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць разгледжаныя папраўкі ў Выбарчы і Адміністрацыйны кодэксы Рэспублікі Беларусь, у  тым ліку датычныя забароны  на  агітацыю за байкот выбараў.

Леанід Аўтухоў  лічыць, што прыняцце такіх паправак у заканадаўства – гэта парушэнне правоў асобы, якая мае права на  выказванне сваіх меркаванняў і на свабоднае волевыяўленне падчас выбарчых кампаній.  

«Як агітацыя да ўдзелу ў галасаванні, гэтак і агітацыя да байкоту, маюць роўныя прававыя перадумовы быць рэалізаванымі ўсімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. Калі ж у беларускім заканадаўстве з’явіцца адміністрацыйнае пакаранне за агітацыю байкатаваць выбары, то выканаўчая ўлада займее дадатковы рычаг забеспячэння яўкі грамадзян на выбарчыя ўчасткі. Бо няяўку можна лёгка трактаваць як “агітацыю за байкот выбараў” і, запалохваючы выбаршчыкаў наяўнасцю адміністрацыйнага пакарання, прымушаць іх да галасавання. Прычым і тых, хто свядома жадаюць удзельнічаць у байкоце выбараў», – тлумачыць Леанід Аўтухоў сваю пазіцыю.

Асабіста спадар Аўтухоў  браў удзел у апошніх выбарчых кампаніях. Але ідэю байкоту ён лічыць прымальнай для грамадзян, калі яны маюць пэўныя палітычныя  перакананні. І таму пратэстуе супраць абмежавання правоў тых асобаў, якія хочуць увасабляць гэтую ідэю падчас выбараў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства