viasna on patreon

Гомель: міліцыя адмовілася ахоўваць пікет «Справядлівага свету»

2013 2013-08-27T11:52:08+0300 2013-08-27T11:52:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская абласная арганізацыя партыі левых «Справядлівы свет» падала у гарвыканкам чарговыя заяўкі на правядзенне трох пікетаў - 24, 25 і 26 верасня. Пікеты планавалі правесці у мэтах данясення ідэй партыі да грамадскасці і абмеркавання сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі.

Згодна з рашэннем Гомельскага гарвыканкаму, да правядзення масавага мерапрыемства яго заяўнікі абавязаны заключыць дамовы з медыкамі, міліцыяй і камунальнымі службамі на абслугоўванне мерапрыемства. З гэтай мэтай старшыня абласной арганізацыі партыі Уладзімір Сякерка звярнуўся з адпаведнымі заявамі ў міліцыю, «хуткую дапамогу» і камунальнае прадпрыемства.

З УУС Гомельскага аблвыканкама ўжо прыйшоў адмоўны адказ. Міліцэйскае ведамства патлумачыла, што не можа заключыць дамову ў сувязі з адсутнасцю магчымасці выдзеліць у дадзены перыяд неабходную колькасць супрацоўнікаў са складу органаў унутраных спраў.

«На пікет былі заяўлены тры чалавекі, а наша міліцыя аказалася няздольнай на працягу паўтары гадзіны сачыць за парадкам і абараняць трох чалавек, - каментуе Уладзімір Сякерка. - За што ж мы плацім падаткі?»

Нагадаем, 6 жніўня актывісты партыі левых «Справядлівы свет» ужо планавалі правесці ў Гомелі аналагічны пікет. Але гарвыканкам не дазволіў масавае мерапрыемства на той падставе, што 6 жніўня на заяўленай пляцоўцы каля ДК таварыства глухіх «Віпра» пройдзе рэпетыцыя фестывалю «Сожскі карагод». Фестываль плануецца на 14-15 верасня.

У час, пазначаны ў заяўцы «левых» як час пачатку пікету, на пляцоўцы каля ДК «Віпра» сапраўды пад палаючым сонцам скакалі каля дзесятка танцораў. Але праз 15 хвілін танцоры перамясціліся ў іншае месца, каб працягнуць сваю рэпетыцыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства