viasna on patreon

10 сутак арышту за пікет супраць расейскай базы

2013 2013-08-27T10:08:46+0300 2013-08-27T10:08:47+0300 be

Суд Цэнтральнага раёну Менску даў 10 сутак арышту магілёўскаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Гладышаву, які правёў акцыю пратэсту супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.

«Гэта не Магілёў. Тут суд працягваўся хвілін 15. Судзьдзя Шабуня доўга не цырымонілася, вынесла прысуд за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў», — паведаміў сам Гладышаў карэспантэнту БелаПАН пасьля суду.

Паводле апазыцыянэра, ён не прызнаў сваёй віны, але абскарджваць пастанову суду ня мае намеру. Як адзначыў актывіст, ён не шкадуе пра акцыю пратэсту.

Гладышаў сёньня ля будынку пасольства Расеі ў Менску правёў адзіночны пікет супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых баз. Ён разгарнуў плякат: «Не — замежным ваенным базам! Расейскія вайскоўцы, прэч». Праз 15 хвілін яго затрымала міліцыя.

4 ліпеня Гладышаў правёў аналягічны адзіночны пікет у Магілёве, за што быў аштрафаваны на 1 мільён рублёў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства