Працяг суду над Дзянісам Сахарам
У судзе Менскага раёна сёння ў 14-30 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ). Суддзя - Андрэй Бяліла.
Яшчэ 10 жніўня Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пад час правядзення нацболамі спартыўна-палявых збораў ў раёне Воўкавічскага вадасховішча ў Мінскім раёне. Разам з ім, з прымяненнем фізічнай сілы і слезацечнага газу, былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх іх на 6 аўтамабілях адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы нібыта за «распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы».
Дзяніс Сахар падаў хадатайніцтва дапытаць сведак са свайго боку, а таксама міліцыянтаў. Суддзя задаволіў хадатайніцтва, суд быў перанесены на 26 жніўня.
Сёння на разгляда справы ў судзе не з'явіліся ўсе сведкі, таму працяг працэсу прызначаны на 4 верасня.