30 актывістаў «Гавары праўду» затрымала міліцыя
24 жніўня ў сярэдзіне дня ўсіх, хто знаходзіўся ў менскім офісе кампаніі «Гавары праўду», затрымалі і адвезьлі для разьбіральніцтва ў Кастрычніцкі РУУС Менска.
17.45 Затрыманы разам з усімі апэратар БелаПАНВасіль
Сямашка паведаміў,
што яго трымаюць і не кажуць, за што затрымалі. Паводле
актывісткі «Гавары праўду» Аксаны Зеляноўскай, затрыманых
пачалі па адным выпускаць з міліцыі. Ва ўсіх ўзялі адбыткі
пальцаў і сфатаграфавалі.
Усяго затрымана каля 30 чалавек, паведаміў намесьнік старшыні кампаніі
Андрэй Дзьмітрыеў у Фэйсбуку.
Зьвесткі пра затрыманьне для праверкі пацьвердзілі ў менскай міліцыі.
Зараз тэлефоны кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» не адказваюць.
У першай палове дня ў офісе кампаніі праходзілі заняткі для актывістаў
з рэгіёнаў-удзельнікаў ініцыятывы «Народны рэфэрэндум». Міліцыянты, якія
зьявіліся ў офіс, спачатку заблякавалі дзьверы і нікога
не выпускалі, а потым адвезьлі ўсіх прысутных у Кастрычніцкі
РУУС.