viasna on patreon

Сустракаем Дашкевіча ў Гародні

2013 2013-08-23T16:05:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зміцер Дашкевіч правёў 986 дзён у турме, большую частку з іх у адзіночных камэрах. Моладзевы лідар выявіў прынцыповасць і мы нават уявіць не можам, праз што яму давялося прайсці за гэты час. Тое, што мы ведаем – Салідарнасць. Яна важна.

Давайце патрацім дзень свайго часу і пакажам Змітру, што тры гады зняволення былі не такімі дарэмнымі. Увесь гэты тэрмін былі тысячы людзей, для якіх ён стаўся арыентырам. А дзесяткі з іх прыедуць ноччу 28 жніўня да брамаў турмы, каб сустрэць лідэра “Маладога Фронту”.

Такім чынам, мы прапаноўваем ехаць арганізавана, з Менску. Аптымальны варыянт – цягнік на 16-17, які прыбывае ў 21-20 у Гародню. Для нас будзе арганізаваная невялічкая вечаровая экскурсія па горадзе, мы павячэраем і накіруемся да турмы. Вызваліць Змітра могуць калі заўгодна, таму вырашана чакаць ад самай начы.

Мы заклікаем набываць квіткі загадзя. Тых, хто гатовы ехаць уласным аўто і мае вольныя месцы, запрашаем на Чыгуначны аўтавакзал. Давайце сустрэнемся а 15-й гадзіне. Туды ж запрашаем і тых, хто не паспеў набыць квіткі. Раптам і не прыйдзецца.
Па ўсіх пытаннях тэлефануйце Івану, +375 25 6732279 альбо пішыце на salihorsk@gmail.com

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства