Сябры Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайнцітвы за вызваленне ксяндза Лазара
https://spring96.org/be/news/65391
2013
2013-08-23T11:35:22+0300
2013-08-23T11:35:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сямёра сяброў Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў Аляксей Шэін, каардынатар ініцыятывы "Хрысціянскі рух", якая і была ініцыятарам хадайніцтваў.
Хадайніцтвы падпісалі: паэт Анатоль Вярцінскі, былая тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар Коласаўскага ліцэю Уладзімір Колас, генерал Валерый Фралоў, галоўны рэдактар газеты "Новы час” Аляксей Кароль, журналіст Анатоль Гуляеў.
23 жніўня паручальніцтвы будуць перададзеныя ў КДБ.
Тэкст паручальніцтва можна скапіяваць тут: