viasna on patreon

Алесь Бяляцкі атрымаў кароткатэрміновае спатканне з роднымі

2013 2013-08-21T12:37:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

21 жніўня адбылося спатканне зняволенага старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук і сястрой Вольгай.

Гэта першая двухгадзінная сустрэча праваабаронцы са сваякамі ад снежня 2012 года.

Па словах Наталлі Пінчук, “Алесь паведаміў, што адчувае сябе добра, настрой ў яго бадзёры". Аднак, - удакладніла Пінчук, - знаходжанне ў папраўчай калоніі ў Бабруйску цягам 2 гадоў нармальным станам назваць, безумоўна нельга. 

Праваабаронца Алесь Бяляцкі па–ранейшаму працуе на швейнай вытворчаці, шмат чытае, з газет ведае пра асноўныя падзеі на волі. Пад час сустрэчы ён цікавіўся жыццём сваіх блізкіх і знаёмых, іншымі навінамі.

Сёлета,калі нічога не зменіцца, павінны адбыцца яшчэ два спатканні Бяляцкага са сваякамі:  адно доўгатэрміновае  і адно кароткатэрміновае.

 

Нагадаем, што 7 жніўня, таксама пасьля доўгага перапынку, зняволенаму кіраўніку “Вясны”  перадалі харчовую перадачу.

З сакавіка па чэрвень 2012 года Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы, адна з якіх прывяла да страты права наведвання. Пасля трох вымоваў, у чэрвені 2012 года праваабаронца быў названы “злосным парушальнікам”, што прывяло да пазбаўлення яго права на амністыю 2012 года. У жніўні 2012 года ён атрымаў яшчэ дзве вымовы за нязначныя парушэнні рэжыму.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства