Жлобінскія ўлады працягваюць знішчаць паркі і дрэвы (фота)
Жлобінскія ўлады перад “Дажынкамі-2013” працягваюць секчы зялёныя насаджэнні: гэтым разам былі знішчаныя дрэвы ў раёне паркавай зоны па вуліцы Карла Маркса. Толькі за выходныя былі ссечаны некалькі дзесяткаў яблынынь, а таксама старыя бярозы, акацыі, таполі. Аднаму з такіх дрэваў па меншай меры 70 гадоў.
На ліпах, якія прымыкаюць да трасы, ужо пастаўлены засечкі: іх таксама будут секчы. З раніцы панядзелка тут працавалі прыбіральшчыкі з камунальнага прадпрыемства “Уніком”, а таксама працоўныя з бензапіламі. Як мяркуецца, у хуткім часе Жлобін страціць адзін з прыгажэйшых зялёных куткоў, які ў народзе завецца “санаторскімі горкамі”.
Цікава, што пілаваць старыя дрэвы ў паркавай зоне пачалі пасля пятнічнага візіту ў Жлобін прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.
Раней у СМІ паведамлялася пра вырубку стогадовых сосен у раёне Дняпра. Тады мясцовыя актывісты накіравалі звароты ў розныя інстанцыі, а жлобінскія ўлады патлумачылі, што тут будзе месціца новы парк і заапарк.
Логіка дастаткова цікавая: знішчыць прыгожую паркавую зону, каб зрабіць новую, ужо без дрэваў.