viasna on patreon

Дэпартамент выканання пакаранняў не знайшоў падставаў для адмены спагнанняў Алесю Бяляцкаму

2013 2013-08-19T11:45:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Упраўленне дэпартамента па Магілёўскай вобласці пасля праведзенай праверкі прызнала пазбаўленне Алеся Бяляцкага чарговай перадачы, а таксама права на чарговае доўгатэрміновае спатканне законнымі.

У адказе за подпісам часовага выканаўца абавязкаў начальніка УДВП па Магілёўскай вобласці Юрыя Талкачова гаворыцца, што спагнанні ў дачыненні Алеся Бяляцкага былі накладзеныя за парушэнне зняволеным Правілаў унутранага распарадку Бабруйскай папраўчай калоніі №2.

Нагадаем, што 4 жніўня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да адміністрацыі калоніі, а таксама УДВП па Магілёўскай вобласці з просьбай правесці праверку і адмяніць накладзеныя спагнанні.

Праўленне ГА “БАЖ” у сваім звароце адзначыла, што вынесеныя спагнанні з'яўляюцца формай ціску на зняволенага і звязаныя з грамадзянскай пазіцыяй праваабаронцы, а не ягонымі правінамі ў калоніі.

У хуткім часе пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Бяляцкі ўсё ж атрымаў першую ў гэтым годзе харчовую перадачу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства