Барысаў: да кампаніі па шэльмаванню Бяляцкага далучыўся «незалежны» сайт
Паклёпніцкі опус пра Алеся Бяляцкага і праваабарончы цэнтр «Вясна» «Карьера «уклониста» Беляцкого» услед за сайтам выканкамаўскай газеты «Адзiнства» апублікаваў і незалежны сайт.
Пры гэтым, як гаворыцца на сайце, «у сваёй працы, VBORISOVE.BY вызнае адзін прынцып - аб'ектыўнасць, таму на сайце будуць сустракацца розныя меркаванні, часам - дыяметральна супрацьлеглыя. Мы паважаем усе пункты гледжання».
Узнікае пытанне: якое менавіта меркаванне невядомага аўтара паклёпу на праваабаронцаў Габельза вырашыў данесці сайт да сваіх чытачоў? Нічога, акрамя лаянкі ў адрас праваабарончага руху як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, а таксама паклёпу на Алеся Бяляцкага ў гэтым опусе няма. Па меншай меры, дзіўна, што стваральнікі сайта паважаюць і такі «пункт гледжання».