viasna on patreon

За пікет супраць расійскай авіябазы -- штраф 1 мільён рублёў

2013 2013-08-15T18:05:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Сёння, 15 жніўня, суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава за несанкцыяваны пікет у цэнтры горада.

Нагадаем, што 4 ліпеня актывіст АГП, не маючы дазволу гарвыканкама, зладзіў пікет каля былога Дома быта ў Магілёве. Ён вывесіў расцяжку “Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі” на плоце і прастаяў каля яе амаль гадзіну. Пасля да яго падыйшлі міліцыянты і затрымалі.

У суддзе Мікалай Гладышаў сваю віну не прызнаў. Ён аргументаваў сваю акцыю тым, што абараняе інтарэсы Беларусі і не жадае, каб на яе тэрыторыі былі размешчаны ці то расійскія, ці то НАТАўскі войскі. На яго думку, яны ствараюць пагрозу для мясцовых жыхароў. Асаблівую небяспеку стварае ўзбраенне расійскай арміі, якое няякаснае і траўматычнае. Колькасць аварый з удзелам расійскіх ваенных самалётаў і ракет значна вышэйшая ў параўнанні з арміямі еўрапейскіх дзяржаў.

Суддзя Алена Воўкава палічыла, што актывіст парушыў артыкул 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”, бо ён не падаваў заяўку на правядзенне пікета ў адпаведнасці з законам у мясцовы гарвыканкам.

У якасці прадстаўніка Мікалая Гладышава не быў дапушчаны старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Суддзя спаслалася на тое, што прадстаўляць інтарэсы людзей у судзе могуць толькі адвакаты.

Суддзя запытала ў актывіста, чаму ён не зладзіў санкцыяваны пікет у дазволеным месцы, на што Гладышаў адказаў, што ўлады ўсё адно не дазваляюць пікеты і ведаў, што яму таксама адмовяць у яго правядзенні, таму вырашыў не турбаваць чыноўнікаў сваёй заяўкай.

У якасці прыкладу ён прывёў выпадак з заяўкай на пікет Уладзіміра Шанцава, які прасіў правядзенне мітынга і шэсця супраць расійскай авіябазы ў дазволеным месцы на пляцоўцы стадыёна “Хімік”, які знаходзіцца на ўскрайку горада ў бязлюдным месцы, аднак яму было ў гэтым адмоўлена.

Мікалай Гладышаў прасіў суддзю вярнуць яму назад канфіскаваны плакат, аднак яму было адмоўлена ў гэтым.

Рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва актывіст мае намер абскардзіць у вышэйстаячай інстанцыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства