viasna on patreon

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Андрэя Гайдукова 27 жніўня

2013 2013-08-15T09:40:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Касацыйная скарга асуджанага за спробу ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы Андрэя Гайдукова будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе  27 жніўня. Пачатак суду – у 9-30.


1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальны пераслед Андрэя Гайдукова быў распачаты ў пачатку лістапада 2012 года, калі ён быў затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. 13 лістапада 2012 г Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распаўсюджаная інфармацыя аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які займаўся па заданні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Ужо ў ходзе судовага разбору абвінавачванні перакваліфікаваныя на частку 1 артыкула 14 і артыкул 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


Андрэй Гайдукоў да затрыманьня працаваў сьлесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан» у Наваполацку, быў затрыманы 8 лістапада 2012 году супрацоўнікамі КДБ па падазрэнні ў зборы інфармацыі па заданні замежнай выведкі і дзяржаўнай здрадзе.

Праваабаронцы лічаць, што асуджэнне А. Гайдукова з'яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным, паколькі яно ў значнай ступені мела на мэце павышэнне ролі і значнасці КДБ у дзяржаве непрымальнымі ў дэмакратычным грамадстве метадамі, а пазбаўленне свабоды было ужыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, працягласць пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйна (неадэкватна) правапарушэнню, у якім асоба была прызнаная вінаватай.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства