У Віцебску затрыманы распаўсюднік улётак пра «Народны рэфэрэндум»
На пенсіянера Андрэя Андрэева, якога затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ --паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Паводле гэтага артыкулу, спадару Андрэеву пагражае штраф у памеры ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь.
Як распавёў Анлрэй Андрэеў, яго затрымалі 13 жніўня ў адным са шматпавярховых дамоў Віцебска. На ягоную думку, міліцыю выклікаў нехта з мясцовых жыхароў, якім падаўся падазроным занятак актывіста – распаўсюд улётак пра “Народны рэферэндум”.
Улёткі былі канфіскаваныя падчас складання пратаколу ў Кастрычніцкім РАУС .
Пра дату судовага пасяджэння Андрэю Андрэеву пакуль нічога не вядома: супрацоўнікі міліцыі толькі сказалі, што перадаюць матэрыялы ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска.