Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу сябра “Справядлівага свету”
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу з каментаром кіраўніка Жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валерыя Рыбчанкі на яго незаконны арышт у ліпені 2011 года.
–Скарга датычыліся майго затрымання падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў 3 ліпеня 2011 года, пасля чаго рашэннем Жлобінскага раённага суда мне прысудзілі 15 сутак арышту, – кажа актывіст. – Я прайшоў усе інстанцыі ў Беларусі, а таму вырашыў далей звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Скарга і каментар да яе былі дасланыя у сакавіку 2012 і студзені 2013 гг., але толькі зараз Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў іх пад нумарамі 2266 і 2013.
Раней Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў адну са скаргаў сябраў партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна на забарону правядлення пікетаў у 2012 годзе мясцовым райвыканкамам. Яшчэ адну, якая датычылася фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і звароту актывістаў ў розныя інстанцыі з гэтай нагоды, у Камітэце папрасілі пракаментаваць больш падрабязна.