viasna on patreon

“Законнасць па-гродненску”: адмову на пікет 4 жніўня гарвыканкам даў… 6 жніўня

2013 2013-08-07T11:50:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau-viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Толькі 6 жніўня праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў праз пошту афіцыйны адказ Гарадзенскага гарвыканкаму на заяўку пра правядзенне пікету, які планаваўся 4 жніўня ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. А між тым, заяўнікі адпаведны ліст з заяўкай быў афіцыйна зарэгістраваны яшчэ 19 ліпеня – у тэрмін, які адпавядае заканадаўству.

   Такі абсурд з афіцыйным адказам выканкаму тлумачыць сам праваабаронца: “Гэтая сітуацыя паказвае тое, што ўлада сама настолькі скампраметавала сваё заканадаўства, што нават чыноўнікі не звяртаюць на яго ўвагу і не выконваюць элементарныя юрыдычныя палажэнні. Маю падазрэнне таксама, што пры сённяшнім становішчы новыя маладыя чыноўнікі не ведаюць нормаў заканадаўства, а такая сітуацыя рана ці позна прывядзе да краху ўсёй праўнай сістэмы, які адаб’ецца ў тым ліку і на самых чыноўніках”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства