Мінскія палітыкі сустракаліся са слонімцамі пад наглядам міліцыі і КДБ
Увесь дзень 6 жніўня мінскія палітыкі Юрась Губарэвіч (першы намеснік старшыні Руху "За свабоду"), Аляксей Янукевіч (старшыня Партыі БНФ) і Андрэй Дзмітрыеў ("Гавары праўду") правялі ў Слоніме. Яны сустракаліся са слонімцамі, правялі гутаркі, адказалі на розныя пытанні. Сустрэчы адбываліся на цэнтральным рынку, у гарадской паліклініцы, у вёсцы Дзераўная.
Юрась Губарэвіч, Аляксей Янукевіч і Андрэй Дзмітрыеў хацелі сустрэцца і пагутарыць з галоўным урачом Слонімскай бальніцы Юрыем Пяцельскім. Але спадар Пяцельскі проста схаваўся ад мінскіх гасцей, за яго адказвала сакратарка, якая спалохана казала, што ў іх абед. Хаця і пасля абеду спадар Пяцельскі кудысці знік.
Завяршылі свой візіт палітыкі сустрэчай з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
Усе сустрэчы гасцей у Слоніме кантралявалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Асобныя моманты сустрэч і гутарак яны здымалі на камеру і фотаапараты.