Пракуратура праверыць карыстальнікаў незалежнага сайта pruzhany.net
https://spring96.org/be/news/65007
2013
2013-08-07T08:55:39+0300
2013-08-07T08:55:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыня суда Пружанскага раёна Уладзімір Саўчук незадаволены негатыўнымі каментарамі інтэрнэтчыкаў.
Як піша газета “Раённыя будні”, незадавальненне карыстальнікаў сайта pruzhany.net выклікала інфармацыя пра судовы вырак па справе трагічнай смерці 19-гадовага мясцовага жыхара. Суд назваў абвінавачанага па гэтай справе невінаватым, хаця і прызнаў, што той нанёс ахвяры не менш за тры ўдары ў жыццёва важныя органы. Інтэрнэтчыкі, у сваю чаргу, пішуць, што нават ненаўмыснае забойства павінна карацца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам, і абураюцца прысудам.
Галоўны суддзя Пружаншчыны лічыць, што такія выказванні знеслаўляюць гонар судовых работнікаў. Таму ён просіць пракуратуру правесці праверку, ці няма ў інтэрнэт-каментарах паклёпу.