viasna on patreon

Барысаў: паштоўкі для Бяляцкага раздавалі ў рэдакцыі незалежнай газеты

2013 2013-08-06T18:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-mackevich-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак 5, жніўня, паштоўкі для палітвязня Алеся Бяляцкага праваабаронца Алег Мацкевіч уручыў кожнаму наведвальніку рэдакцыі незалежнай газеты «Барысаўскія навіны».

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч не толькі ўручыў наведвальнікам рэдакцыі «Барысаўскіх навінаў» некалькі дзясяткаў паштовак, але і распавядаў пра тое, што з-за сваіх палітычных поглядаў у беларускіх турмах знаходзяцца дванаццаць грамадзян. Барысаўчане з цікавасцю слухалі праваабаронцу і ахвотна бралі паштоўкі. Многія запэўнівалі, што абавязкова пашлюць іх палітвязняў Алесю Бяляцкаму.

Кароткую гутарку з наведвальнікамі рэдакцыі Алег Мацкевіч пачынаў з пытання: «Ці ведаеце вы, што ў нашай краіне ёсць палітвязні?». Большасць суразмоўцаў адказвала сцвярджальна. «Аднак, былі і такія, хто нічога пра гэта не ведае альбо наогул не цікавіцца гэтай праблемай, - распавядае праваабаронца. - Таму лічу вельмі важным інфармаваць людзей аб тым, што ў нашай краіне, як у сталінскія часы, па сваіх палітычных перакананнях ў зняволенні знаходзяцца грамадзяне Беларусі. І ўсе яны маюць патрэбу ў падтрымцы грамадства».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства