viasna on patreon

У цэнтры Оршы – акцыя ў падтрымку Бяляцкага

2013 2013-08-06T18:42:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Увечары 4 жніўня актывістамі ПЦ “Вясна” было раздадзена некалькі соцень улётак у падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага.  Па словах аднаго з удзельнікаў мерапрыемства Васіля Леўчанкава, частка прахожых выказвала ў той ці іншай ступені салідарнасць з палітвязнямі. Але былі і такія, хто ўпершыню чуў пра гэту праблему. Акцыя доўжылася каля 15 мінут і абышлася без затрыманняў.

Напярэдадні чацвёра аршанскіх актывістаў падавалі ў райвыканкам заяўку на правядзенне пікета ў парку адпачынку тэкстыльшчыкаў з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы палітвязняў, але мясцовыя ўлады традыцыйна забаранілі такую акцыю, спаслаўшыся на адсутнасць дагавароў з міліцыяй і медыцынскай службай. Заключыць жа такія дамовы ў Оршы немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства