viasna on patreon

“Дзень Бяляцкага” ў Гродне

2013 2013-08-04T18:01:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-ales-hilman-sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў

   Жыхары гораду над Нёманам сёння змаглі атрымаць адмысловыя паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага і тэкстам пра сітуацыю са зняволеным лідарам Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Некалькі соцень такіх паштовак нагадалі гарадзенцам пра сітуацыю з зняволеным праваабаронцам.

   Цягам усіх гэтых двух гадоў, калі Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі, гарадзенскія праваабаронцы перыядычна даводзяць да землякоў інфармацыю пра яго. Праводзіліся публічныя падпісванні паштовак, выпускаліся адмысловыя канверты, праводзіліся іншыя мерапрыемствы. Паплечнікі кіраўніка “Вясны” і надалей плануюць падтрымліваць свайго калегу і сябра.

   Як ужо паведамлялася, гарадзенскія ўлады не далі мажлівасці правесці да другіх угодкаў зняволення Алеся Бяляцкага 4-га жніўня ў горадзе над Нёманам шырокага інфармацыйнага пікету ў падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”. На заяўку праваабаронцаў на правядзення пікету, якую падпісалі Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Віктар Сазонаў, была атрымана адмова. Пры тым чыноўнікі гарвыканкаму парушылі заканадаўства, пратэрмінаваўшы з афіцыйным адказам, які прыйшоў толькі за адзін дзень да 4 жніўня і не ўсім заяўнікам.

   Затое, паводле атрыманай праваабаронцамі інфармацыі, ў Гродна 4 жніўня служба міліцыі, асабліва ў раёне Каложскага парку, дзе планаваўся пікет, была асабліва пільнай.

  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства