viasna on patreon

Рэчыца: пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім не дазволілі

2013 2013-08-02T10:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rechyca-park-peramogi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парк Перамогі ў Рэчыцы

Парк Перамогі ў Рэчыцы

Пікет салідарнасці, замоўлены на 4 жніўня з 16-00 да 18-00 каля Гарадскога Дома культуры  ў Рэчыцы не адбудзецца.

Адпаведны адказ за подпісам першага намесніка  старшыні райвыканкама  В.Г. Атаманчука  атрымалі  заяўнікі на правядзенне пікета салідарнасці з палітвязнямі - В. Пуціцкі  і  А. Шабетнік.
У лісце гаворыцца, што ў горадзе існуе вызначанае для масавых мерапрыемстваў месца, якім з'яўляецца  асфальтаваная  пляцоўка ў парку культуры і адпачынку "Перамога",  дзе амаль не ходзіць народ і заўсёды бязлюдна. Па другое,  заяўку на пікет,  сцвярджаецца у лісце райвыканкама, падалі позна. 

Як паведамляе сайт rechyca.org, заяўка падавалася ў райвыканкам на беларускай мове, а вось адказ заяўнікі атрымалі на рускай, напэўна работнікі райвыканкама не ведаюць, што на якой мове падавалася заява, на той і адказ даваць прынята. А магчыма проста не ведаюць беларускай мовы, якая з'яўляецца ў нашай краіне дзяржаўнай?

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства