viasna on patreon

Брэст: пачалася акцыя ў падтрымку скасавання візавага рэжыму

2013 2013-08-01T07:54:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 жніўня з абласнога цэнтра, што знаходзіцца на паўднёвым захадзе Беларусі, стартавала “Падарожжа на край зямлі”, якое ладзяць прадстаўнікі Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Удзельнікі акцыі маюць намер напрацягу месяца праехаць каля шасці тысяч кіламетраў у падтрымку ідэі бязвізавага рэжыму і наведаць дзясяткі еўрапейскіх гарадоў, каб правесці там адмысловыя мерапрыемствы.

Вандраваць маладыя студэнты вырашылі аўтаспынам і хочуць сваім уласным досведам прадэманстраваць, што шмат хто ў Беларусі жадае свабодна падарожнічаць па краінах Еўрапейскага звязу.

Варта нагадаць, што ў сваю чаргу адной з умоваў для падпісання Беларуссю дамовы з Еўразвязам аб адмене візавага рэжыму з’яўляецца адпаведнасць краіны еўрапейскім стандартам у прытрымліванні правоў і свабодаў чалавека, а таксама забяспечэння належнага ўзроўню дэмакратыі ў дзяржаве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства