viasna on patreon

Вярхоўны суд разглядае скаргу аб’яднання «За справядлівыя выбары»

2013 2013-07-31T09:50:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/za-spravedlivue-vybory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «За справядлівыя выбары». Пачатак у 10 гадзін.

Нагадаем, у  сакавіку 2013 года ў Менску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя праваабарончага грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары”.

У канферэнцыі ўдзельнічалі больш за100 прадстаўнікоў з розных гарадоў Беларусі.  Дэлегаты канферэнцыі зацвердзілі статут арганізацыі, абралі кіруючыя органы. Сустаршынямі новай праваабарончай арганізацыі былі абраныя  Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.

Гэта другая спроба зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне. Першая была зробленая ў 2011 годзе пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Скаргу на Мінюст падавалі ў Вярхоўны суд Сяргей Калякін, Віктар Карняенка і Валерый Ухналёў.

***

Суддзя - Валерый Самалюк, Прадстаўнік Генеральнай пракуратуры - Зданоўскі, адказчык ад Міністэрства юстыцыі - Паплаўская.

Заслухаўшы бакі і разгледзеўшы матэрыялы справы Вярхоўны суд Беларусі венесе рашэнне па скарзе аб адмове ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню «За справядлівыя выбары» 1 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства