viasna on patreon

Актывіста КХП-БНФ затрымалі ля царквы

2013 2013-07-30T11:38:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мінску затрымалі актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алеся Макава. Ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.

Алесь вяртаўся з акцыі ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты, якія ладзяцца 29 чысла штомесяц.

Ён быў затрыманы на вуліцы Каліноўскага ля храма Усіх святых, куды ён кіраваўся па сваіх справах.

«У мяне праверылі сумку, але я нават забыўся, што ў мяне ў сумцы было некалькі налепак з „Пагоняй“. Я нічога не збіраўся рабіць, мне проста трэба было сустрэцца з чалавекам. Таксама ў сумцы быў адзін буклет, прысвечаны палітвязням. Мяне адразу пасадзілі у машыну і павезлі ў пастарунак», — апавёў Алесь Макаў.

Некалькі гадоў таму Алесь Макаў разам з паплечнікам па КХП-БНФ Алегам Свірыдавым у часе дзяжурства ў Курапатах злавіў двух падлеткаў, якія ламалі крыж.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства