viasna on patreon

Салігорскія праваабаронцы просяць дапусціць іх у ізалятар

2013 2013-07-30T08:19:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/izaliatar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія сябры Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка і Аляксей Валабуеў сустрэліся з начальнікам Салігорскага РАУС Аляксандрам Астрэйкам. Тэмай для размовы стала пытанне допуску ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрымання праваабаронцаў БХК.

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” у межах сваёй статутнай дзейнасці рыхтуе альтэрнатыўны даклад па выкананню Беларуссю рэкамендацый Універсальнага перыядычнага агляду ААН. Адным з накірункаў гэтага дакладу з’яўляюццся ўмовы знаходжання людзей у месцах прымусовага ўтрымання, да якіх адносяцца, да прыкладу, СІЗА, ІЧУ, калоніі і турмы.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання вясной гэтага года былі праведзены рамонтныя працы. Каб намаганні службовых асобаў па паляпшэнні ўмоваў утрымання ў ІЧУ і выкананню адпаведных патрабаванняў айчыннага заканадаўства і міжнародных нормаў былі адэкватна адлюстраваныя ў выніках маніторынгу, Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся да кіраўніцтва Салігорскага РАУС з просьбаю аб допуску ў ІЧУ сваіх прадстаўнікоў.

“Мяркуем неабходным, каб у ІЧУ былі створаны ўмовы, здавальняючыя як для часова ўтрымліваемых у ім асобаў, так і для супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў ім гадамі і таксама могуць пакутаваць ад кепскіх умоваў у памяшканнях,” - гаворыцца ў звароце, перададзеным мясцовыми праваабаронцамі начальніку Салігорскага РАУС Аляксандру Астрэйку.

Па словах прадстаўніка БХК у Салігорску Леаніда Мархоткі, спадар Астрэйка не змог адразу даць адказ па ўзнятым пытанні, але паабяцаў разгледзець яго па сутнасці і цягам трох дзён прыняць рашэнне аб магчымасці допуску ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрымання праваабаронцаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства