viasna on patreon

Дашліце паштоўку салідарнасці Алесю Бяляцкаму!

2013 2013-07-29T10:41:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashtouka-alesiu-2013a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паштоўка салідарнасці для Алеся Бяляцкага

Паштоўка салідарнасці для Алеся Бяляцкага

Усе жадаючыя падтрымаць праваабаронцу-палітвязня Алеся Бяляцкага, два гады з дня арышту якога міне 4 жніўня, могуць падпісаць паштоўкі для яго ў офісе ПЦ "Вясна" па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года. 24 лістапада 2011 года праваабаронца быў асуджаны Першамайскім раённым судом горада Мінска да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса. Сам Алесь Бяляцкі віну не прызнаў, а абарона настойвала на яго апраўданні і вызваленні.

24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд, які разглядаў справу ў касацыйнай інстанцыі, пакінуў прысуд Алесю Бяляцкаму без зменаў, адхіліўшы касацыйныя скаргі асуджанага і абароны.

Па сутнасці кіраўнік ПЦ “Вясна” быў асуджаны за атрыманне фінансавых сродкаў для дзейнасці арганізацыі. Гэты прысуд расцэнены міжнароднай супольнасцю адназначна як расправа над вядомейшым беларускім праваабаронцам і спроба спыніць дзейнасць “Вясны”.

Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў калоніі №2 горада Бабруйска.

Даслаць паштоўку ў падтрымку палітвязня можна на адрас: 213807, Магілёўская  вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ІК №2, атрад №14.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства