Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі юрыста і грамадскай актывісткі Тамары Сяргей на неправамоцныя дзеянні Генеральнай пракуратуры, якая вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Пачатак судовага паседжання ў 16-00.
Нагадаем, што 23 красавіка бягучага года намеснік Генпракурора Беларусі Аляксандр Лашын вынес юрысту Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 193.1 КК РБ за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання - Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
Сяргей звярнулася да Генеральнага пракурора з заявай аб прыёме і абскардзіла афіцыйнае папярэджанне. Аднак выконваючы абавязкі генпракурора Мікалай Кукліс адмовіў ёй ў прыёме і пакінуў у сіле афіцыйнае папярэджанне. Зараз Тамара Сяргей абскарджаве гэтае рашэнне праз суд.