viasna on patreon

Салігорск: Рок-салідарнасць са Зміцерам Вайцюшкевічам (фота)

2013 2013-07-26T09:13:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sal-vajchusnkevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка ў межах кампаніі "Рок-Салідарнасць", якая займаецца падтрымкай забароненых у Беларусі музыкаў, у сталіцы шахцёраў адбылася творчая сустрэча з вядомым спевком ды музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. У знакаміты "чорны спіс" спявак патрапіў пасля выбараў 2010 года, на якіх ён актыўна падтрымліваў свайго сябра, кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Паўпадпольны канцэрт праходзіў у прыватнай сядзібе пад Салігорскам. Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы андэрграўндны выступ забароненых музыкаў у сталіцы гарнякоў. У мінулым годзе з аналагічнымі імпрэзамі тут пабывалі NRMмаўцы Піт Паўлаў і Алег Дземідовіч, а таксама зорка айчыннага року Лявон Вольскі. Часам на такія сустрэчы з праверкай дакументаў наведваюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў, але, па словах арганізатараў, творчая сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам прайшла без гэткіх непрыемных эксцэсаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства