Міхась Мускі знайшоўся на гаўптвахце
https://spring96.org/be/news/64669
2013
2013-07-26T08:49:48+0300
2013-07-26T08:49:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/muski-michail.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Маладафронтавец” Міхась Мускі, які праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў Лапічах, што ў Асіповічскім раёне, 25 ліпеня быў змешчаны на гаўптвахту на 7 сутак. Нібыта за непадпарадкаванне загаду камандзіра. Пакаранне ён адбывае ў Менскай гарнізоннай гауптвахце.
Актывіст “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка патлумачыў, што пераслед Мускага магчыма звязаны з тым, што інфармацыя пра галадоўку ваеннаслужачых патрапіла ў СМІ і камандаванне вайсковай часткі палічыла вінаватым Міхася Мускага.
І вось “Хартыя” піша пра тое, што камісія Міністэрства абароны праводзіць расследаванне інцыдэнту.