viasna on patreon

Яўген Басарэўскі: “За тры гады праследу я стаў інвалідам”

2013 2013-07-24T14:44:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basareuski-sud-final.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра патрыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Яўген Басарэўскі падзяліўся сваімі думкамі наконт апраўдальнага прысуду, які быў вынесены яму і ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч раённым судом 19 ліпеня.

–Яўген Іванавіч, чаму, на вашу думку, толькі праз тры гады вас апраўдалі?

–Я думаю, што толькі зараз выпаў час, калі маю справу вырашылі давесці да канца. Бо тры гады з лішком – гэта зашмат нават для гучных спраў. Мясцовыя выбары 2010 году, на якіх я вылучаўся, ужо далёка, але гэта не значыць, што я пакіну сваю дзейнасць таму, што мяне напалохалі. Увесь гэты час я ведаў, што ні я, ні мая калега не вінаватыя, мы дзейнічалі ў рамках закону, а таму я адчуваў сябе больш упэўнена. Суддзя Алена Ярмольчык вельмі уважліва вяла працэс, а ўжо ў апошнія паседжанні ў мяне склалася ўражанне, што яна ўсё больш адваёўвае пазіцыі ў пракурора…

–Але ў першай інстанцыі суддзя Жлобінскага раённага суда Інна Шаршнёва асудзіла вас на тры гады…

–Гэта сведчыць пра тое, што справа ад пачатку была палітычнай, і што гэта быў самы сапраўдны праслед. За тры гады я вельмі шмат чаго пабачыў, у мяне сапсаваўся зрок, і зараз я на адно вока нічога не бачу. Па некалькі раз у год мяне клалі ў лякарню, каб паправіць ціск. Урачы, дарэчы, прапанавалі аформіць трэцюю групу інваліднасці. Гэта што тычыцца майго здароўя і псіхалагічнага стану, хоць я і знаходзіўся не за кратамі, а пад падпіскай аб нявыездзе. Разумееце, у такім узросце, як у мяне, усе гэтыя допыты і суды не прайшлі бясследна.

–Ці будзеце вы, у такім выпадку, патрабаваць кампенсацыі?

–Мы дачакаемся таго, каб прысуд уступіў у законную сілу і будзем думаць над гэтым пытаннем. Бо калі нават падлічыць, колькі грошай я страціў на гэтую эпапею, то атрымаецца, што без уліку інфляцыі і дэвальвацыі, у мяня не стала 14 мільёнаў рублёў.

–Што ў першую чаргу вы плануеце зрабіць зараз, калі вы сталі свабодным чалавекам?

–Я планую добра адпачыць, а потым абавязкова наведаць сваіх сяброў ва Украіне. На жаль, вельмі блізкі мой сябра, які жыў у Таліне, ужо памёр, і я не паспеў з ім развітацца…

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства