viasna on patreon

Брэст: распачаты збор падпісаў за дазвол перасячэння мяжы на роварах

2013 2013-07-22T22:41:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-rovary-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты мясцовых велаклубаў маюць намер звярнуцца ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь, каб дамагчыся дазволу на перасячэнне мяжы на роварах у пунктах пропуску падчас вандровак за мяжу.

Зварот, пад якім зараз ідзе збор подпісаў, тычыцца самага буйнога памежнага пераходу паміж Польшчай і Беларуссю – “Варшаўскі мост”, што знаходзіцца каля Брэста. Аўтары звароту ўпэўненыя, што там, дзе магчыма перасячэнне мяжы на легкавых аўтамабілях, матацыклах і мапедах, мусіць быць дазволены рух і на роварах. Такі дазвол, на думку ініцыятараў збору подпісаў, не толькі з’явіцца стымулам для актыўных турыстаў, але і павялічыць шэрагі прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якія пакуль адчуваюць дыскрымінацыю, калі хочуць перасячы мяжу на экалагічным сродку транспарту.

Летась актывісты кампаніі “За вела-Брэст” ужо спрабавалі дамагчыся ад беларускіх памежнікаў спрыяння ў вырашэнні гэтай праблемы. З атрыманага адказу вынікала, што Дзяржаўны памежны камітэт РБ не супраць перасячэння мяжы на роварах праз асобныя пункты пропуску, але гэта цяжка здзейсніць з пункту гледжання арганізацыі бяспекі дарожнага руху і адсутнасці адпаведнай інфраструктуры. Беларускія памежнікі таксама спасылаліся на сваіх польскіх калегаў, якія лічаць немэтазгодным пропуск праз мяжу асобаў, што ідуць пешшу альбо выкарыстоўваюць для свайго руху ровар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства