З Уладзя Яроменка ўзялі падпіску пра нявыезд
22 ліпеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак азнаёміўся з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго паводле артыкула аб парушэнні правілаў прафілаяктычнага нагляду.
«Азнаёміліся з адвакатам са справай. У справе розныя дакументы, у тым ліку пратаколы, якія склалі міліцыянты паводле маіх нібыта парушэнняў нагляду. Усталяваных судом парушэнняў толькі два, а астатнія — тое, што лічыць міліцыя парушэннямі. З імі я нязгодны, і адвакат выклала нашы заўвагі ў скарзе. Мы звярнулі ўвагу на тое, што справу расследавалі ў гэтак званым „хуткім рэжыме“ — усяго за 15 дзён, між тым як заведзеная яна была яшчэ ў траўні. Чаму? Гэта таксама падстава для скаргі. Зараз справу перададуць у пракуратуру, і калі не прызначыць паўторнага расследавання, то справа пойдзе ў суд. Але калі гэта можа адбыцца, мне невядома», — сказаў Ўладзь Яроменак.
Паводле Уладзя Яроменка, следчы ўзяў у яго падпіску пра нявыезд, што актывіст лічыць бессэнсоўным захадам. «Я ж і без таго паводле ўмоваў нагляду не магу выязджаць нікуды без дазволу міліцыі».
У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зняволення за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 года, у тым жа годзе быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
За
ўдзел у шэрагу акцыяў салідарнасці з палітвязнямі Уладзь на пачатку 2012 года
атрымаў год прафілактычнага нагляду, тэрмін якога потым быў працягнуты яшчэ на
паўгода. Летась і сёлета яго некалькі разоў садзілі «на суткі» ў ізалятар на
Акрэсьціна з надуманых, як лічаць праваабаронцы, прычын.