Баранавічы: на Міколу Чарнавуса склалі 2 пратаколы за мітынгі прадпрымальнікаў
На баранавіцкага прадпрымальніка і грамадкага актывіста Міколу Чарнавуса склалі два пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння. Іх уручыў на працоўным месцы Міколы Чарнавуса маёр міліцыі Дзмітрый Мізгер. М.Чарнавуса абвінавачваюць у парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня. Першы мітынг праходзіў на Кааператыўным рынку, другі - каля будынка падаткавай інспекцыі. Мікола трымаў у руках плакаты: “Мы хочам працаваць” і “Нам не патрэбны такі Мытны саюз”.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Чарнавуса выклікалі ў Баранавіцкі ГАУС. Там ён вымушаны быў напісаць тлумачальную. Яму сказалі, што выклічуць паўторна. Але пасля таго, як паразмаўлялі там з дырэктарам Каапрынка і начальнікам падаткавай, неабходнасць у паўторным выкліку адпала, а былі складзены 2 пратаколы.