Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі заяўку на пікет
https://spring96.org/be/news/64525
2013
2013-07-19T13:41:34+0300
2013-07-19T13:41:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_hilmanovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі ў Гарадзенскі гарвыканкам заяўку на пікет. Заяўка на правядзенне інфармацыйнага пікету ў гарадскім Каложскім парку, якую падпісалі Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, пададзена на 4 жніўня – дзень, калі быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
Асаблівых спадзяванняў на тое, што правядзенне інфармацыйнага пікету будзе дазволена, у праваабаронцаў няма. У горадзе над Нёманам за апошнія дзесяць гадоў не было аніводнага дазволу на правядзенне аналагічных пікетаў. Летась падавалася аналагічная заяўка на пікет, але Гарадзенскі гарвыканкам не дазволіў інфармаванне жыхароў.