viasna on patreon

Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Шылы на забарону пікета

2013 2013-07-19T12:03:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Судовая калегія Мінскага абласнога суда пакінула без зменаў рашэнне суда Салігорскага раёна па забароне пікета да Дня Волі, заяўнікам якога выступаў мясцовы актывіст Уладзімір Шыла.

Мінскі абласны суд палічыў просьбу заяўніка аб ускладанні абавязкаў па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі на органы мясцовай улады дастатковай прычынай для забароны масавага мерапрыемства. Спасылкі Уладзіміра Шылы на гарантыі дзяржавы, прапісаныя ў Канстытуцыі Беларусі і міжнародныя абавязальніцтвы ў межах Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах судовай калегіяй Мінскага абласнога суда, як і судом Салігорскага раёна раней, былі праігнараваны.

Уладзімір Шыла не збіраецца спыняцца і плануе далейшую барацьбу за аднаўленне сваіх правоў. Бліжэйшым часам ён накіруе адпаведную скаргу ў Канстытуцыйны Суд. Нягледзячы на адсутнасць у грамадзян Беларусі права наўпроствага звароту ў гэтую інстанцыю нішто не забараняе суду прыняць рашэнне паводле такога звароту, лічыць дэмакратычны актывіст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства