viasna on patreon

На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу

2013 2013-07-16T11:23:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца Уладзіміра Яроменкі, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак. У аўторак, 16 ліпеня, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 “Парушэньне прэвентыўнага нагляду”, датаваную 24-м траўня.

Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сьведчаньні па справе, на што сьледчы прапанаваў яму зьявіцца ў чацьвер, 18 ліпеня, ужо з адвакатам, паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”.

Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасьля вызваленьня. Актывіст адбываў пакараньне за Плошчу-2010. Быў затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дому ўраду. За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Пасьля выхаду адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна. 28 студзеня 2011 г. арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Прад’яўлена абвінавачваньне па частках 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёну Менску асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў калёніі “Віцьба” пад Віцебскам. 11 жніўня 2011 г. памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства