Круглянская міліцыя перадузята ставіцца да цыган
Круглянская раённая газета “Сельская жыццё” ( № 52 ад 10 ліпеня 2013 года) змясціла артыкул “Пачасціліся кішэнныя крадзяжы” за подпісам першага намесніка Круглянскага РАУС, падпалкоўніка міліцыі А. Матусевіча.
У артыкуле падпалкоўнік міліцыі звяртаецца да жыхароў Круглянскага раёна: “Пры наведванні вашых населеных пунктаў альбо кватэр асобамі цыганскай нацыянальнасці, а таксама іншымі асобамі, якія прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі і цікавяцца памерам пенсій, альбо навязліва прапаноўваючымі набыць якія-небудзь тавары па нізкаму кошту, адразу ж паведамляйце пра гэта ў Круглянскі РАУС па тэлефонах 102, 54-002, 51-037”.
З прыведзенага вышэй тэксту бачна, што першы намеснік начальніка Круглянскага РАУС заклікае бачыць у любым чалавеку “цыганскай нацыянальнасці” патэнцыйнага злачынцу, пры з’яўленні якога жыхары павінны адразу ж выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. Верагодна, падпалкоўнік Матусевіч не ведае, да чаго прывяло дзяленне людзей на гатункі па нацыянальнай прыкмеце ў нацысцкай Германіі.