Баранавічы: Міколу Чарнавуса апыталі наконт прадпрымальніцкіх акцый пратэсту
12 ліпеня баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы позвай ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі, дзе намеснік начальніка Павел Кульгавік паўтары гадзіны яго апытваў наконт несанкцыянаваных мітынгаў прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1-2 ліпеня. М. Чарнавус не прызнаў сябе арганізатарам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, адзначаючы, забастоўкі прадпрымальнікаў узніклі стыхійна, таму што былі выкліканы непрымальнымі ўмовамі сертыфікацыі і стандартызацыі тавараў.
Па словах Міколы Чарнавуса, за дзень да ягонага выкліку ў міліцыю туды ж быў выкліканы дырэктар Кааператыўнага рынка Віталь Рахмеджанаў, якому было зададзена (як ён перадаў Чарнавусу) пытанне: няўжо Чарнавуса нельга выгнаць з рынка?
Пратакол апытання не быў складзены, Павел Кульгавік паведаміў, што Чарнавус будзе выкліканы паўторна.