viasna on patreon

Паўлу Севярынцу перадалі паштоўкі салідарнасці

2013 2013-07-13T12:17:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-pashtouki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па штомесячнай традыцыі бярозаўскія актывісты наведалі палітвязня Паўла Севярынца. Яны забяспечылі яго крынічнай вадой, прадуктамі і перадалі паштоўкі ад сем’яў, якія прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Мінулы тыдзень быў прысвечаны Паўлу Севярынцу. Павел падзякаваў салідарных з ім за цёплыя словы, дадаў, што ўжо атрымаў паштоўкі з Брэста.

Севярынец лічыць, што акцыя не паскорыць вызвалення палітвязняў, але вельмі добра тое, што міліцыя і канваіры бачаць, што палітзняволеныя не забытыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства