viasna on patreon

Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару

2013 2013-06-25T14:00:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля прымуць удзел у паседжанні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.

0

27 чэрвеня ў Страсбургу на яго паседжанні будзе ўзыдмацца пытанне пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, інфармуе БелаПАН.

Самасейка ўзначальвае ў ніжняй палаце беларускага парламента камісію па міжнародных справах. Таксама ён з'яўляецца кіраўніком парламенцкай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары. Зазуля — старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Падчас паседжання камітэта ПАСЕ запланаваны выступ Самасейкі наконт пазіцыі Беларусі ва ўжыванні смяротнай кары.

Нагадаем, што нядаўна ПАСЕ выказала заклапочанасць новым смяротным прысудам у Беларусі. Жыхара Вілейкі асудзілі за двайное забойства, здзейсненае ў жніўні 2012 года ў Гродне. Мужчына з рэўнасці забіў жонку і яе каханка.

Ад пачатку года ў Беларусі ўжо вынесены тры смяротныя прысуды.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства